Кавалёў Мікіта Рыгоравіч – славуты сын малой радзімы
Падчас экскурсіі ў музей «Спадчына» мяне зацікавіў фотаздымак Мікіты Кавалёва. Мне захацелася даведацца, як склаўся лёс майго знакамітага земляка. З гэтай мэтай мною было праведзена невялікае даследаванне, вынікам якога стаў гэты творчы праект.
20 снежня 1909 года ў звычайнай сялянскай сям’і ўбачыў свет маленькі хлопчык. Бацькі далі яму імя Мікіта. Жылі тады ў вёсцы Майскае Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Гаспадарка была моцнай, серадняцкай. Не дзіўна, што Мікіта з маленства пазнаў нялёгкую сялянскую працу.
Да 1923 года Мікіта Кавалёў вучыўся ў Майскай школе. Разам з іншымі камсамольцамі ён дапамагаў камуністам, малазямельным вяскоўцам арганізаваць калгас у роднай вёсцы. Пасля заканчэння сямігодкі Мікіта працаваў у калгасе. Затым працаваў шаферам у горадзе Жлобіне.
У 1938 годзе Мікіта Кавалёў быў прыняты ў Камуністычную партыю Савецкага Саюза
Вызначыўся падчас бітвы за раку Дняпро. Яго танкавы батальён першым прарваў абарону фашыстаў у ваколіцах Кіева і ўварваўся ў горад. За перыяд барацьбы з нямецкімі захопнікамі на правым беразе ракі Дняпро, Кавалёў Мікіта Рыгоравіч паказаў узоры мужнасці і геройства. Праявіў выключную здольнасць кіраваць танкавым батальёнам. У складанай баявой абстаноўцы, калі правабярэжны плацдарм быў яшчэ невялікі, па сваім памеры, танкавы батальён, пад кіраўніцтвам Мікіты Кавалёва, праявіў выключную здольнасць па пашырэнні плацдарма.
3-га лістапада 1943 года, у момант рашучага наступу і штурму горада Кіеў, баявыя аперацыі праводзіліся пад кіраўніцтвам Мікіты Кавалёва. Усе аперацыі былі праведзены паспяхова і без страт для батальёна, з заходняй мяжы горада Кіева. З жорсткімі баямі батальён пайшоў на штурм горада Кіева ў поўным складзе. Танкавы экіпаж Кавалёва Мікіты Рыгоравіча першым ўварваўся ў Кіеў, змятаючы на сваім шляху ўсе сустракаемыя танкі праціўніка. Асабістым прыкладам і бясстрашнасцю вучыў ён сваіх падначаленых. У бой ішоў заўсёды першы, за сабой ведучы ўвесь батальён. Там, дзе толькі ўскладнялася абстаноўка, Мікіта Кавалёў заўсёды паспявай выправіць становішча і поспех быў на яго баку.
З асабістым данясеннем Кавалева Мікіты Рыгоравіча быў апытаны гэты генерал. Быў канфіскаваны план з загадам Гітлера, які ставіў задачу скінуць нашы войскі назад за Днепро і ўзяць Кіеў і больш не дапусціць нашы войскі на правы бераг ракі.
Камандуючы фронтам генерал-палкоўнік Ватутын Мікалай Фёдаравіч аддае сваім войскам загад аб наступленні, ведаючы аб тым, што ў праціўніка няма боепрыпасаў і гаручага. У гэтым наступленні была ўзятая ў палон адна танкавая дывізія, з матэрыяльнай часткай і адна механізаваная дывізія, таксама з матэрыяльнай часткай. На чацвёрты дзень баёў брыгада Мікіты Рыгоравіча злучылася з наступаючымі часцямі войск Чырвонай Арміі і пачалося наступленне на Белую Царкву.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
У далейшым Мікіта Рыгоравіч Кавалёў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Пасля яе заканчэння працягваў служыць ў Савецкай Арміі.
У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу ў Вышэйшай установе ўзброеных сіл СССР — ваеннай ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі акадэміі бранятанкавых войск імя Маршала Савецкага Саюза Маліноўскага.
У 1953 годзе скончыў — Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. У 1955 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у горадзе Мінску. Памёр 10 мая 1978 года.