Кавалёў М. Р. — Герой Савецкага Саюза

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў нарадзіўся 20 снежня 1909 года ў вёсцы Майскае (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння трох класаў Майскай сэрэдняй школы працаваў шафёрам у Жлобіне. У 1931 годзе Кавалёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1937 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў камандаваў батальёнам 21-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

1 лістапада 1943 года падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе Дняпра ў раёне вескі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай СССР батальён Кавалёва вызваліў гэтую вёску, знішчыўшы пры гэтым 11 танкаў, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 14 мінамётаў, 12 гармат. У перыяд з 3 па 8 лістапада 1943 года батальён знішчыў яшчэ 6 варожых танкаў, 50 гармат і мінамётаў, 124 кулямёта, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы.

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў меў наступныя дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн «Чырвонага Сцяга» (двойчы ўзнагароджаны), ордэн «Чырвонай Зоркі», медаль «За баявыя заслугі», медаль «За перамогу над Германіяй», медаль «За перамогу над Японіяй», медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», медаль «За перамогу над Японіяй» — медаль Мангольскай Народнай Рэспублікі. Мікіта Рыгоравіч Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна «Леніна» і медаля «Залатая Зорка».

У гонар Мікіты Рыгоравіча Кавалёва ўстаноўлена памятная мемарыяльная дошка на плошчы Вызваліцеляў у горадзе Жлобіне. Яго імя носіць вуліца ў вёсцы Майскае.

Сеўчанка А.Н. — Герой Сацыялістычнай Працы

У звычайнай сялянскай сям’і ўбачыў свет 22 лютага 1906 года маленькі хлопчык. Бацькі далі яму імя Антон. Жылі тады ў вёсцы Дзяніскавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз вёска Дзяніскавічы Майскага сельсавета Гомельскай вобласцi). Да 1916 года Антон Сеўчанка вучыўся ў пачатковай і двухгадовай Майскай школе. У 1928-1929 гг. ён працуе дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы ў саўгасе «Жылічы» Бабруйскага раёна. Але цяга да ведаў падштурхнула маладога дырэктара школы падаць дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: яго залічылі адразу студэнтам 2-га курса педагагічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць Сеўчанкі пачалася ў наступным годзе пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава ў ФІАН, а затым працягнулася ў Дзяржаўным аптычным інстытуце, дзе ён працаваў да 1952 года.

У лістападзе 1952 года, атрымаўшы запрашэнне віцэ-прэзідэнта АН БССР I. С. Лупіновіча, Антон Нічыпаравіч вырашае вярнуцца ў Мінск. 8 студзеня 1953 года яму прысуджаецца званне акадэміка АН Беларусі. У маі 1953 года ён узначальвае сектар фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута. Гэты час стаў пераломным у развіцці фізічных даследаванняў на Беларусі. У студзені 1955 года быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР, а 15 сакавіка А. Н. Сеўчанка быў зацверджаны яго дырэктарам. I пасля на працягу двух год ён кіраваў гэтым інстытутам, адначасова выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук. Акрамя таго, ён узначальваў кафедру фізічнай оптыкі БДУ, створанай па яго ініцыятыве ў 1953 годзе.

9 красавіка 1957 года на пасяджэнні Бюро ЦК КПБ А. Н. Сеўчанка быў зацверджаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

7 студзеня 1967 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі ў развіцці навукі і падрыхтоўкі спецыялістаў БДУ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1978 годзе многія газеты БССР паведамілі, што 26 верасня 1978 г. пасля працяглай і цяжкай хваробы памёр акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, дырэктар НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, Герой Сацыялістычнай Працы Антон Нічыпаравіч Сеўчанка.

      6 кастрычніка 2011 года ў фае галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка Антону Сеўчанку — рэктару БДУ ў 1957-1972 гадах.

Шавыркін М.М. — галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»

  Міхась Шавыркін нарадзіўся 15 верасня 1947 года ў вёсцы Дзяніскавічы Майскага сельскага савета Жлобінскага раёна. У 1953 годзе пачаў вычыцца ў Майскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржайнага універсітэта. У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.

      У 1976 годзе Міхась Шавыркін скончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу. З 1965 года працаваў у раённай газеце «Камуніст», з 1972 года — навуковым, старшым навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», 3 1972 года быў рэдактарам аддзела часопіса «Народная асвета». З 1987 да 2006 года працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова». Пры ім тыраж выдання даходзіў ад 10 тысяч асобнікаў. Член рады саюза фалькларыстаў Беларусі. Выступаў у друку па праблемах выхавання і навучання, па пытаннях тэралінгвістыкі. Актыўна прапагандаваў беларусскія песні і песні народаў Беларусі. Памер Міхась Мікалаевіч 5 ліпеня 2016 года. Пахаваны  на Паўночных могілках у Мінску.

     Міхась Мікалаевіч Шавыркін быў узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» у 1996 годзе.

Чавускі М.М. — галоўны рэдактар часопіса «Вожык»

Міхась Чавускі нарадзіўся 25 студзеня 1904 года ў вёсцы Шапілава Рагачоўскага павета (цяпер вёска Майскае Жлобінскага раёна) у сям’і шаўца. Пэўны час загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. З 1917 года па 1924 год Міхась Чавускі працаваў у Жлобінскай друкарні. З 1924 года рабочы адной з друкарняў у Мінску. З 1926 года на службе ў пагранічных войсках Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Звязда», рэдактарам мінскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», інструктарам ЦК КП(б)Б. З 1934 па 1937 год вучыўся ў Ленінградзе ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, пасля чаго тры гады працаваў адказным кіраўніком, галоўным рэдактарам БелТА. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў адказным рэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), якая потым ператварылася ў сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык»; рэдактарам сатырычнай газеты Вілейскага падпольнага абкома партыі «Партызанскае слова».

Пасля вайны вярнуўся на кіраўнічую работу. У 1944-1947 гадах быў намеснікам старшыні Радыёкамітэта БССР, галоўным рэдактарам Рэспубліканскага радыёвяшчання; у 1964-1970 — дырэктарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР. Пэўны час працаваў у блізкім яму «Вожыку», спачатку рэдактарам, а потым загадчыкам аддзела (1947 — 1961).

Выдаў зборнікі «Крытычны момант» (гумар і сатыра; Мінск, 1954), «Індык на курорце» (фельетоны і гумарэскі; Мінск, 1960, Бібліятэка «Вожыка»), «Чаму ж не смяяцца» (гумар і сатыра; Мінск, 1969), «Фарбамі гневу» (Мінск, 1975; Бібліятэка «Вожыка»), «Стрэляны Вераб’ёў» (гумар і сатыра, Мінск, 1976), «Фарбамі гневу» (дакументальная аповесць, Мінск, 1978).

Памер Міхась Чавускі 1 ліпеня 1984 года. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Міхась Чавускі быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».